Каталіцкі ўніверсітэт Караля Эстэрхазі
Каталіцкі ўніверсітэт Караля Эстэрхазі | |
---|---|
венг.: Eszterházy Károly Katolikus Egyetem | |
Арыгінальная назва | венг.: Eszterházy Károly Katolikus Egyetem |
Міжнародная назва | англ.: Eszterházy Károly University |
Заснаваны | 1774 |
Рэктар | Ілона Пайтокнэ Тары[d][1] |
Студэнты | 8 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Эгер, Ясберэнь |
Сайт | uni-eszterhazy.hu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каталіцкі ўніверсітэт Караля Эстэрхазі (венг.: Eszterházy Károly Katolikus Egyetem) — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, факультэты якой размяшчаюцца ў гарадах Эгер і Ясберэнь.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны ў 1774 годзе ў Эгеры. У 1989 годзе ён быў перайменаваны ў гонар свайго заснавальніка — біскупа Караля Эстэрхазі. Будынкі ўстановы раскіданыя па ўсім горадзе, самы вялікі і стары з іх быў пабудаваны ў стылі барока пад патрэбы ліцэя. Папярэднія назвы: ліцэй (1774), настаўніцкі каледж (1828), педагагічны каледж, Эгерскі настаўніцкі каледж (1962), Настаўніцкі каледж імя Ха Шы Міна (1969), Педагагічны каледж Караля Эстэрхазі (1990), Універсітэт Караля Эстэрхазі (2000). З 2021 года — Каталіцкі ўніверсітэт Караля Эстэрхазі.
Карані ўніверсітэта ўзыходзяць да XVIII стагоддзя, калі пачалася падрыхтоўка да стварэння навучальнай установы ў Эгеры, якая б прапанавала адукацыю ў галіне права, філасофіі, тэалогіі і медыцыны. У 1700 годзе быў створаны Багаслоўскі калегіум, ў 1740 годзе там пачалося выкладанне права, а ў 1756 годзе — філасофіі.
Датай стварэння ўніверсітэта лічыцца 1774 год, калі быў уведзены ў эксплуатацыю комплекс ліцэя, пабудаваны па замове каталіцкага біскупа Караля Эстэрхазі, здольны змясціць усе запланаваныя падраздзяленні. Пасля адукацыйных рэформ Марыі Тэрэзіі навучанне праву і філасофіі было прыпынена ў 1784 годзе, а семінарыя пераехала ў Пешт у 1786 годзе. Аднак біскуп Эстэрхазі не адмовіўся ад планаў стварэння ўніверсітэта ў Эгеры і ў 1790 годзе, пасля смерці імператара Іосіфа II, аднавіў яго дзейнасць.
У 1828 годзе біскуп Ласла Янаш Піркер стварыў педагагічны каледж — першую навучальную ўстанову для настаўнікаў з венгерскай мовай навучання. У 1852 годзе ён быў перанесены ў будынак ліцэя, дзе да 1948 года функцыянаваў як Арцыбіскупскі каледж педагагічнай адукацыі. Пасля да яго было далучана педагагічнае вучылішча, створанае ў Дэбрэцэне, і перайменавана ў педагагічны каледж. У 1990 годзе каледж прыняў імя свайго заснавальніка, а таксама пашырыў сваю адукацыйную прапанову, уключыўшы агульныя напрамкі.
У снежні 2015 года рашэннем венгерскага парламента былі аб’яднаны ранейшыя каледж Караля Эстэрхазі, каледж Карла Роберта ў Дзёндзёшы і факультэт прыкладнога мастацтва Універсітэта Святога Стэфана, і такім чынам быў створаны Універсітэт Караля Эстэрхазі, які з 2021 года таксама называецца каталіцкім.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Гуманітарны факультэт
- Факультэт педагагічнай падрыхтоўкі і адукацыйных тэхналогій
- Факультэт эканомікі і сацыяльных навук
- Факультэт прыродазнаўчых навук
Інстытуты
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут лінгвістычных і літаратуразнаўчых навук
- Інстытут гісторыі
- Інстытут медыяінфарматыкі
- Інстытут эканамічных навук
- Інстытут матэматыкі і інфарматыкі
- Інстытут біялогіі
- Інстытут навук аб харчаванні
- Інстытут фізічнага выхавання і навук аб спорце
Зноскі
- ↑ Átvette rektori kinevezését intézményünk vezetője — 2020. Праверана 22 ліпеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каталіцкі ўніверсітэт Караля Эстэрхазі
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы